Кіраўнік міністэрства абароны ЗША Эштан Картэр назваў безадказнымі дзеянні Расіі ў Сірыі, адзначыўшы, што Масква нікога не папярэдзіла аб запуску крылатых ракет з Каспійскага мора.
Па словах Картэра, адна з расейскіх ракет прайшла ўсяго ў некалькіх кіламетрах ад амерыканскага беспілотніка, і ў будучыні падобныя няўзгодненыя абстрэлы могуць прывесці да значна больш сумных наступстваў.
У сувязі з гэтым, адзначыў Картэр, ЗША і іх саюзнікі ўсур'ёз занепакоеныя непрадказальнасцю Расіі. Акрамя нечаканага запуску ракет трывогу Пентагона выклікаюць і заявы Турцыі пра ўварванне расійскіх самалётаў у яе паветраную прастору.
Картэр адзначыў, што лічыць дзеянні Масквы ўсё больш непрафесійнымі. На яго думку, ужо ў самым хуткім часе Расія панясе ў Сірыі першыя страты.