Акруговы адмінсуд Кіева 30 верасня прыпыніў дзейнасць Камуністычнай партыі Украіны (абноўленай) і Камуністычнай партыі рабочых і сялян.
Пра гэта ў чацвер паведамляе прэс-служба суда.
Паводле паведамлення, рашэнне прынята па пазове Мінюста.
У судзе нагадалі, што цяпер таксама працягваецца разгляд пазову Мінюста да Камуністычнай партыі Украіны аб спыненні яе дзейнасці. Разгляд гэтай справы прызначаны на 8 кастрычніка.
Як вядома, Мінюст падаў пазоў аб забароне КПУ (аб) і КПРС ў ліпені.
Судовая цяганіна аб забароне КПУ працягваецца ўжо больш за год.
0
0
0
0
0
0