Рафіс Кашапаў

Рафіс Кашапаў

Гарадскі суд Набярэжных Чаўноў у аўторак прысудзіў актывіста Рафіса Кашапава да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму за некалькі пастоў у сацыяльнай сетцы УКантакце. Акрамя таго, пасля адбыцця асноўнага пакарання асуджанаму забаронена карыстацца сацыяльнымі сеткамі на працягу двух гадоў.

Кашапаў прызнаны вінаватым па артыкулах аб ўзбуджэнні нянавісці і варожасці (арт. 282 КК РФ) і аб ажыццяўленні дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці РФ (артыкул 280.1), гаворыцца ў заяве пракуратуры Татарстана.

Як паведамляецца, у 2014 годзе актывіст размясціў на сваёй старонцы тэксты на палітычныя тэмы, у якіх апісваў прарасійскую адміністрацыю анексаванага паўвострава Крым як «акупантаў» і параўноўваў Уладзіміра Пуціна з Адольфам Гітлерам.

Таксама ў матэрыялы справы трапіў «дэматыватар» з рэзкай крытыкай расійскай замежнай палітыкі.

На думку праваабаронцаў з інфармацыйна-аналітычнага цэнтра «Сава», прысуд Кашапава неправамерны, паколькі апублікаваныя Кашапавым тэксты ўтрымліваюць толькі крытыку дзеянняў расійскай улады, што не можа разглядацца як дастатковая падстава для ўзбуджэння справы па гэтых артыкулах.

Праваабарончы цэнтр «Мемарыял» лічыць Кашапава палітвязнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?