Фота rfi.fr

Фота rfi.fr

Інфармацыя пра адпраўку расійскіх вайскоўцаў для падтрымання сіл прэзідэнта Сірыі Башара Асада толькі ўскладняе пошук палітычнага рашэння канфлікту, заявіў міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус, паведамляе Reuters.

«Генеральная Асамблея ААН, якая адбудзецца ў канцы верасня, можа быць месцам для абмеркавання палітычнага ўрэгулявання, але размова ўскладняецца тым фактам, што Расія можа накіраваць новыя войскі ў Сірыю», — сказаў Фабіус.

«Францыя падвоіць свае дыпламатычныя намаганні, каб пакласці канец сірыйскай драме, адной з самых вялікіх трагедый пачатку гэтага стагоддзя», — дадаў міністр.

Як паведамлялася, Расія на працягу апошніх дзён накіравала ў Сірыю два дэсантныя караблі і дзясятак марскіх пехацінцаў.

Раней паведамлялася, што як мінімум тры расійскія ваенна-транспартныя самалёты прызямліліся ў Сірыі за апошнія дні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?