Выпіў з наступствамі для сябе і іншых людзей жыхар горада Гродна 1990-га года нараджэння. Малады чалавек разам з прыяцелямі весела бавіў час дома.

Калі за акном сцямнела, кампанія перайшла на балкон, адкуль праз нейкі час ўніз паляцела пустая шкляная бутэлька, паведамляе сайт УУС Гродна.

Шпурнуў яе гаспадар жытла. Пустая ёмістасць магла трапіць куды заўгодна, у тым ліку і чалавека, але патрапіла на дах аўтамабіля, які стаяў пад домам, і ад яго адляцела ў лабавое шкло іншай машыны, пакінуўшы свой след і там, і там. Уласнік аднаго з транспартных сродкаў пачуў характэрны гук, пасля чаго агледзеў аўтамабіль і тут жа выклікаў міліцыю.

Дзеянні маладога чалавека кваліфікаваныя як «хуліганства». Пацярпелі машыны маркі «Фальксваген Пасат» і «Форд Фіеста». Сума нанесенай шкоды падлічваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?