Сёння, 23 жніўня, незаконныя ўзброеныя фарміраванні, правакуючы сілы АТА, ужывалі пераважна стралковую зброю.

Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр АТА на сваёй старонцы ў Facebook.

Аднак у цёмны час сутак вораг некалькі разоў парушыў Мінскія дамоўленасці і выкарыстаў узбраенне калібра звыш 100 міліметраў, адзначылі ў штабе.

«Так, ноччу на Луганшчыне баевікі некалькі разоў абстрэльвалі нашы пазіцыі ў станіцы Луганскай з гранатамётаў і буйнакаліберных кулямётаў. А з 5.15 і амаль да 6 білі па ўкраінскіх падраздзяленнях у гэтым жа населеным пункце з артылерыі калібраў 152 і 122 міліметра і 120-міліметровых мінамётаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Стала вядома, што ў раёне Марыупаля каля 2 ночы па апорных пунктах сіл АТА ў Шырокіна і Сартане таксама працавала 152-міліметровая артылерыя ворага.

Акрамя таго, паблізу Данецка амаль у гадзіну ночы пад агнём 120-міліметровых мінамётаў апынуліся Вопытнае і Аўдзееўка. А на Арцёмаўскім напрамку ў 13.40 баевікі білі з мінамётаў па Траецкім.

«У той жа час, паводле нашых аператыўных дадзеных, у шэрагах баевікоў сур'ёзна пагоршылася дысцыпліна. Мабілізаваныя мужчыны адмаўляюцца ваяваць у ходзе рэальных баявых супрацьстаянняў. У прыватнасці, на гэтым тыдні ў раёне Новаласпы самавольна пакінулі пазіцыі падраздзяленні, якія былі сфармаваныя з супрацоўнікаў МУС і дзяржбяспекі так званай ДНР. Гэты факт у чарговы раз паказвае, што людзі Данбаса стаміліся ад вайны, і толькі маскоўскія лялькаводы жадаюць працягваць кровапраліцце», — адзначылі ў штабе АТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?