Красамоўнае і шчырае фота, якое без слоў распавяло гісторыю з'яўлення на свет аднаго дзіцяці, сабрала больш за 11 мільёнаў праглядаў у фэйсбуку і пацягнула шквал абмеркаванняў.

Чорна-белую фатаграфію выклала на сваёй старонцы ў фэйсбуку яе аўтарка, Хелен Карміна, не называючы імя сваёй гераіні.

Фатограф і сама цяпер носіць пад сэрцам малога. Асабіста для яе сіла гэтай фатаграфіі — у кантрасце паміж пакутай і хараством.

«Неймаверна шмат жанчын саромеюцца сваіх шнараў і вымушаныя адчуваць сябе так, быццам не выканалі сваю працу належным чынам, бо не нарадзілі дзіця натуральным шляхам», — адзначыла Карміна.

На сваёй старонцы фатограф папрасіла людзей ўстрымацца ад абразлівых і грубых каментароў, а тых, каму фота не падабаецца — не глядзець.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?