Уладзімір Пуцін у раёне Севастопаля апусціўся ў батыскафе на 83-метровую глыбіню да патанулага старажытнага карабля.

Парэшткі карабля, датаванага X—XI стагоддзямі нашай эры, былі знойдзеныя ў маі 2015 года недалёка ад уваходу ў Балаклаўскую бухту.

Раней Пуцін ужо апускаўся — таксама на батыскафе — у 2013 годзе ў Фінскім заліве, дзе быў знойдзены патанулы ў 1869 парусны вінтавы фрэгат «Алег», і ў аквалангу ў 2011 годзе на дно Таманскага заліва. Многія СМІ назвалі тады гэта паггружэнне пастановачным, пасля таго як Пуцін дастаў з дна дзве амфары VI стагоддзя.

У панядзелак расійскі прэзідэнт прыбыў у Крым, дзе правёў пасяджэнне прэзідыума дзяржрады. Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў візіт вышэйшага кіраўніцтва Расіі на тэрыторыю анэксаванага паўвострава выклікам усяму цывілізаванаму свету, а ўкраінскі МЗС накіраваў Маскве афіцыйную ноту пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?