Вядомы хакейны журналіст Аляксей Шаўчэнка паведаміў пра тое, што затрыманы вядомы расійскі скаўт Леанід Сыгындыкаў.

«Прывітанне, Мінск! Затрыманы вядомы расійскі скаўт Леанід Сыгындыкаў. Апошні сезон ён працаваў у мінскім «Дынама», — напісаў Шаўчэнка ў сваім твітары.

Дадамо, Леанід Сыгындыкаў адказваў за селекцыю на тэрыторыі Расіі.

Нагадаем, раней былі затрыманыя і ўзятыя пад варту Максім Суботкін — генеральны дырэктар мінскага «Дынама» і Уладзімір Беражкоў — генеральны менеджар клуба.

Як пазней напісала ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, СК Сыгындыкаў не затрымліваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?