Фота Vg.no.

Фота Vg.no.

У Скандынавіі з гэтым строга. 8 жніўня экіпаж злавілі на алкаголі. А 17 жніўня нарвежскі суд ужо асудзіў другога пілота на паўгода турмы. Абвінавачаны прызнаў сваю віну. А вось камандзір экіпажа віны не прызнаў, таму ягоны працэс перанесены на 17 верасня. Да суду ён застанецца ў турме.

Увесь экіпаж не прайшоў праверкі на алкаголь перад палётам.

У крыві 38-гадовага другога пілота было выяўлена сем разоў больш алкаголю, чым дазволена нормай. Ён прызнаўся, што незадоўга да палёту ён з калегамі распіў дзве бутэлькі віскі і яшчэ піва.

Самалёт павінен быў даставіць каля ста пасажыраў з аэрапорта Gardermoen (Осла) ў Грэцыю на востраў Крыт, паведамляюць нарвежскія СМІ.

Паведамленне пра падазроныя паводзіны экіпажу прыйшло ананімным тэлефонным званком. Улады аэрапорта зрэагавалі імгненна.

airBaltic — нацыянальная латвійская авіякампанія. Як і беларуская «Белавія», яна належыць дзяржаве. airBaltic стала вялікім рынкавым поспехам, бо першай у Балтыі ператварылася ў «танныя авіялініі» і дзякуючы гэтаму заняла вялікую нішу на рынку. 

Кампанія пачала працэдуру звальнення арыштаванага экіпажу. Як вядома, пілоты — адна з самых высокааплатных прафесій у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, бо рынак гэтай прафесіі глабалізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0