Як паведамілі ў «Гомелькінавідэапракаце», з 16 ліпеня па 5 жніўня замежнае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Інтэрфільм Дыстрыб'юшн» праводзіла конкурс сярод гледачоў фільма «Гараскоп на ўдачу» на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Рэжысёр рамантычнай камедыі — Арман Геваргян, сцэнарысты — Андрэй Курэйчык, Сяргей і Дар'я Тарчыліны.

Паводле ўмоў конкурсу, трэба было набыць у беларускіх кінатэатрах білет на камедыю «Гараскоп на ўдачу» і зарэгістравацца на сайце кампаніі.

У рэкламнай гульні ўдзельнічала 859 чалавек. Перамагла ў конкурсе маладая жыхарка Гомеля Ія Крыштаповіч, якая набыла білет у кінатэатры «Мір» і стала ўладальніцай пуцёўкі на двух чалавек у Егіпет з адкрытай датай (верасень—снежань 2015 года). Кошт пуцёўкі — 28 мільёнаў 100 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?