Актывістка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч стала чацвёртым прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду, якая заявіла пра сабраныя 100 тысяч подпісаў.

Караткевіч правяла прэс-канферэнцыю на пікеце ў гонар сабраных 100 тыс. подпісаў ля сталічнага універсама «Цэнтральны» ў Мінску.

Відэа:

Караткевіч падзякавала ўсім членам ініцыятыўнай групы, уключаючы актывістаў тых апазіцыйных структур, якія яе падтрымалі.

«Ёсць у мяне яшчэ словы падзякі для тых двух палітыкаў, якія таксама з'яўляюцца дэмакратычнымі. Гэта Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін. Я мяркую, што нашы каманды робяць адну вялікую справу, мы ўсе імкнемся да мірных пераменаў у Беларусі», — адзначыла Караткевіч.

Яна падкрэсліла, што ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі, каб данесці да людзей альтэрнатыву існуючай улады і «кірунку развіцця Беларусі».

Раней пра тое, што пераадолена планка ў 100 тыс. подпісаў, заявілі ініцыятыўныя групы А. Лукашэнкі, С. Гайдукевіча і В. Цярэшчанкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?