«Працоўная партыя Курдыстана» (РПК) узяла адказнасць за выбух у паліцэйскім участку ў Стамбуле 10 жніўня. Пры выбуху трохпавярховы будынак часткова абрынуўся. Загінулі двое цывільных і сямёра афіцэраў паліцыі.
Курдскія байцы, сярод якіх і члены РПК, змагаюцца з баевікамі «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі і Іраку. Аднак Турцыя разглядае РПК як тэрарыстычную арганізацыю.
Перамір'е ў доўгім канфлікце турэцкіх уладаў і Рабочай партыі Курдыстана было парушана ў ліпені, калі Турцыя пачала бамбіць лагеры курдаў на поўначы Ірака разам з пазіцыямі ІГ.
Паводле турэцкіх СМІ, за два тыдні бамбаванняў Турцыяй пазіцый курдаў загінулі амаль 400 чалавек, столькі ж атрымалі раненні.
0
0
0
0
0
0