Клецкі РАУС праводзіць праверку па факце інцыдэнту паміж пацыентамі Даматканавіцкай бальніцы сястрынскага догляду, якая аказвае медыцынскую і сацыяльную дапамогу доўгажыхарам і інвалідам. 

Як паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама, позна вечарам 15 ліпеня медсёстрам прыйшлося выклікаць хуткую дапамогу для 63-гадовага пацыента, якому 66-гадовы сусед па палаце нанёс тры ўдары нажом. 

Як высветлілася, днём раней на лячэнне ў бальніцу паступіў 66-гадовы пацыент — аднаногі інвалід-калясачнік. Пенсіянера паклалі ў адну палату з 63-гадовым мужчынам. Неўзабаве паміж ім ўспыхнула сварка: нібыта старэйшы з іх выкраў у малодшага чатыры галоўкі цыбулі і шклянку кефіру. Пацярпелы патрабаваў вярнуць яму выкрадзеныя рэчы, пры гэтым стаў пагражаць інваліду расправай. У адказ той схапіў нож і некалькі разоў ударыў ім крыўдзіцеля ў грудзі і жывот. 

Нарад міліцыі, які прыбыў на месца здарэння, узяў злачынца пад варту. Медыкі ацэньваюць стан пацярпелага як стабільны. 

Мужчыны раней судзімыя не былі і ў момант інцыдэнту знаходзіліся ў цвярозым стане.

Міліцыя высвятляе ўсе акалічнасці здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?