Расія мае намер падтрымаць аднаўленне эканомікі Грэцыі з дапамогай пашырэння супрацоўніцтва ў эканамічным сектары, заявіў журналістам расійскі міністр энергетыкі Аляксандр Новак.

«Мы вывучаем магчымасць прамых паставак энергетычнай сыравіны ў адрас грэчаскай дзяржавы з пачаткам у бліжэйшы час», - сказаў міністр.

Новак дадаў, што мінэнерга разлічвае «прыйсці да пагаднення на працягу некалькіх тыдняў».

У цяперашні час праходзяць перамовы Грэцыі і краін еўразоны аб падаўжэнні праграмы фінансавай дапамогі.

Калі прыйсці да пагаднення не ўдасца, Афіны, хутчэй за ўсё, будуць вымушаныя аб'явіць дэфолт, за якім можа здарыцца выхад з еўразоны.

У чэрвені Расія заявіла пра гатоўнасць разгледзець пытанне аб прадастаўленні крэдыту Грэцыі, калі такая просьба паступіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?