Каліфарнійскі вынаходнік Кевін Цынгер і яго кампанія Divergent Microfactories ужылі тэхналогіі 3D-друку для тварэння незвычайнага суперкара Blade, распавядае Forbes.

Blade важыць усяго 635 кілаграм, немалая частка вагі прыходзіцца на рухавік на 700 конскіх сіл. Сакрэт малой вагі — звышлёгкае шасі, створаная з вугляродных трубак, злучаных друкаванымі на 3D-прынтары алюмініевымі часткамі.

З нуля да 100 км/г звышлёгкі суперкар разганяецца менш чым за 2,5 секунды.

Такая вага — прыкладна траціна вагі звычайных суперкараў кшталту тых, што робіць Porche. Гэта нават менш, чым нядаўні рэкардсмен па разгоне да 300 км/гдз Koenigsegg One:1. Дарэчы, шкода навакольнаму асяроддзю пры вытворчасці таксама складае прыкладна траціну шкоды ад звычайных суперкараў.

Blade гэта даволі экстравагантная машына. Але тэхналогія прыдатная і для звычайных аўто — напрыклад, серыйных пікапаў. Цынгер кажа, што кампанія не будзе будаваць уласную вытворчасць (на гэта патрэбныя мільярдныя інвестыцыі), а збіраецца прадаваць ліцэнзію на сваю тэхналогію. Дарэчы, з такой тэхналогіяй можна будаваць невялікія аўтавытворчасці, на якія спатрэбяцца хіба 10 млн даляраў інвестыцый.

Афіцыйныя краш-тэсты машын з такім шасі пакуль не праводзіліся. Але вынаходнік мяркуе, што шасі даволі надзейныя, ды і ў бліжэйшай будучыні галоўным фактарам бяспекі стануць тэхналогіі пазбягання аварый з разумным аўтапілотам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?