Амерыканская інвестыцыйная кампанія Goldman Sachs лічыць, што ў наступным месяцы Украіна не зможа ажыццявіць плацёж па крэдыце і абвесціць дэфолт.

Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на справаздачу кампаніі.

Аналітык кампаніі Эндру Матэні напісаў у сераду, што наўрад ці ўрад зможа дамовіцца з крэдыторамі па плане рэструктурызацыі на наступным тыдні і, верагодна, абвесціць мараторый яшчэ да 24 ліпеня — даты, на якую прызначаная выплата па купоне.

«Украіна не ажыццявіць выплату, прызначаную на 24 ліпеня, і ў выніку ўвойдзе ў стан дэфолту» - паведаміў ён, дадаўшы, што крэдыторы, хутчэй за ўсё, не прымуць прапанаваны план рэструктурызацыі доўгу.

Выданне нагадвае, што Украіна прасіла спісаць 40% агульнага доўгу і купіць яе новыя аблігацыі пад забеспячэнне будучай эканамічнай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?