Беларускі спявак Зміцер Вайцюшкевіч апублікаваў на Soundcloud новы альбом «Наша песня». 12 трэкаў можна паслухаць бясплатна, набыць дыск можна на imbryk.by ці prastora.by.

У альбом увайшлі як добра знаёмыя песні ў свежым гучанні («Магутны Божа», «Сцяг», «Паланэз» Агінскага… Рэгі «Я нарадзіўся тут» проста не пазнаць, ёсць новыя радкі), так і новыя песні на вершы Някляева.

Некаторыя песні Вайцюшкевіч выконвае адзін, некаторыя — з цэлым хорам. Прадзюсарам альбома выступіў сам спявак, запіс вёўся на студыі «Куба» з 2010 па 2015 год.

На адну з песень, што ўвайшла ў альбом, «Жыве Беларусь» на словы Уладзіміра Някляева, Вайцюшкевіч збіраецца зняць «народны» кліп.

Трэк-ліст:

  1. Мой край: музыка Яўген Ціхановіч, словы Адам Русак;
  2. Я нарадзіўся тут: музыка і словы Лявон Вольскі;
  3. Я люблю бярозку: музыка Юрый Семяняка, словы Адам Русак; 
  4. Красуня-вясна: музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў; 
  5. Сцяг: музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў; 
  6. Жыве Беларусь: музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў; 
  7. Муры: словы Яцэк Качмарскі (Jacek Kaczmarski) на аснове музыкі Люіса Ляха (Luis Llach); 
  8. Лісоўшчыкам: музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Міхась Чарняўскі; 
  9. На дальняй старане: музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў; 
  10. Паланэз: музыка Міхал Клеафас Агінскі, словы Сяржук Сокалаў-Воюш, апрацоўка для хору Галіна Казіміроўская; 
  11. Вераніка: музыка Ігар Лучанок, словы Максім Багдановіч;
  12. Магутны Божа: музыка Мікола Равенскі, словы Наталля Арсеннева.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?