Беларусь лічыць адным з важных вектараў знешняй палітыкі развіццё ўзаемавыгадных сувязяў з дзяржавамі Еўрапейскага саюза.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў.

«Беларусь зацікаўленая ў супрацоўніцтве з Бельгіяй, наданні двухбаковых сувязяў сістэмнасці і паслядоўнасці», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама бачыць магчымасці для нарошчвання ўзаемадзеяння ў розных сферах з Даніяй, перш за ўсё на эканамічным кірунку. «І перашкод для гэтага няма», - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?