Аляксандр Лукашэнка сёння прыме даверчыя граматы паслоў 11 замежных дзяржаў.

Даверчыя граматы ўручаць паслы Аргенцінскай Рэспублікі, Каралеўства Бельгія, Рэспублікі Бенін, Каралеўства Данія, Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства, Ірландыі, Кувейта, Рэспублікі Уругвай, якія будуць прадстаўляць свае краіны ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве.

Акрамя таго, даверчыя граматы ўручаць паслы Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія, Туркменістана і Каралеўства Швецыя, дыпламатычныя місіі якіх размешчаны ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?