Паліцыя на дадзены момант не будзе рабіць спецыяльныя меры, бо мітынг носіць мірны характар. Пра гэта раніцай 24 чэрвеня заявіў журналістам на праспекце Баграмяна намеснік начальніка Паліцыі Арменіі Унан Пагасян.

«Нягледзячы на тое, што мітынг носіць мірны характар, шлях, па якім ідуць актывісты, няслушны», - дадаў ён. Пагасян нагадаў, што ноччу Паліцыя абяцала грамадзянам не прымяняць спецсродкі для разгону дэманстрацыі, і цяпер яны трымаюць сваё абяцанне.

Праспект Баграмяна закрыты для руху транспарту. Цяпер сядзячая дэманстрацыя працягваецца, на праспекце Баграмяна знаходзяцца дэпутаты парламента, дзеячы шоу-бізнэсу, якія стварылі жывы ланцуг паміж паліцэйскімі і дэманстрантамі.

Унан Пагасян працягвае ўгаворваць актывістаў перанесці дэманстрацыю з праспекта Баграмяна на Плошчу Свабоды. Нягледзячы на абяцанне паліцыі не ўжываць спецтэхніку, яна стаіць напагатове за паліцэйскім кардонам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?