У чвэрцьфіналах згуляюць% Чылі — Уругвай, Балівія — Перу, Аргенціна — Калумбія, Бразілія — Парагвай.
Матчы пройдуць 24—27 чэрвеня.
Не здолела прабіцца ў чвэрцьфінал зборная Венесуэлы, якая сёння ноччу прайграла ў групавым турніры Бразіліі 1:2.
За Венесуэлу заўзеў, відаць, не толькі ўвесь народ, але і цэлы спецыяльны тэлеканал «Голыя навіны», вядучыя якога ахвотна рэгулярна распраналіся ў жывым эфіры, а перад чэмпіянатам запісалі натхняючы ролік, які праглядзелі 3,9 млн чалавек на Youtube.
Але гэта яшчэ не ўсё: вядучая Тэта Тэрэза, якая працуе на канале, падчас турніру забаўляецца тым, што робіць прагнозы на матчы з дапамогай сваіх грудзей.
Тэрэза прымацоўвае на аголены бюст сцяжкі камандаў, пасля чаго без дапамогі рук спрабуе іх скінуць. Згодна з яе прагнозам, прайграе тая каманда, чый сцяжок упадзе першым.