Жыхарка Барысава 1973 года нараджэння будзе асуджаная за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў, паведамляе vborisove.by са спасылкай на прэс-службу Барысаўскага РУУС.

Жанчына адаслала праз Viber жонцы свайго каханка відэа з удзелам каханка і падпісала: «Пазнаеш?».

Такім чынам жанчына хацела адбіць мужчыну сабе. Атрымальніца паведамлення звярнулася ў міліцыю, хоць і хвалявалася, ці не пагражае за гэта нешта яе мужу. На сёння сямейная пара памірылася.

Экспертыза прызнала, што відэа ўтрымлівае элементы парнаграфіі. Аўтарцы паведамлення пагражае ад 2 да 4 год пазбаўлення волі згодна з ч.2 арт. 343 крымінальнага кодэксу РБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?