Фота: Рычард Джонс

Фота: Рычард Джонс

Амерыкаец Рычард Джонс падчас шпацыру ў нацыянальным парку Окала (штат Фларыда) зрабіў фота, што хутка разляцелася па інтэрнэце. Гісторыю здымка распавядае WFTV.

Сын Джонса спужаў янота, які сядзеў на беразе. Янот заскочыў на спіну алігатару, які ляжаў побач. Алігатар жа споўз у ваду.

«Я паспеў зрабіць здымак якраз тады, калі алігатар пагрузіўся пад ваду і перад тым, як янот саскочыў і ўцек, — распавядае Джонс. — Па-за кантэкстам можа здацца, што янот асядлаў алігатара, каб пераплыць раку».

Здымак янота добра глядзіцца побач з сакавіцкім фота ласкі, якая асядлала дзятла. У тым выпадку птушка таксама прадстаўляла транспартныя паслугі не па сваёй волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?