Бюст «жалезнаму Феліксу» перавезлі з вёскі Мілавіды да будынка КДБ. Фота: Руслан Равяка

Бюст «жалезнаму Феліксу» перавезлі з вёскі Мілавіды да будынка КДБ. Фота: Руслан Равяка

Бюст старшыні ВЧК, які ляжыць побач з будынкам КДБ, заўважылі жыхары горада і палічылі, што помнік Дзяржынскаму дэмантавалі ў Камітэце дзяржбяспекі. Аднак аказалася, што бюст «жалезнага Фелікса», наадварот, рыхтуюць да ўсталёўкі.

Начальнік Баранавіцкага гарадскога аддзела ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Навіцкі распавёў, што помнік прывезлі з былога калгаса імя Дзяржынскага.

Адзіны бюст заснавальніка і кіраўніка ВЧК ў Баранавіцкім раёне стаяў з 1977 года ў в. Мілавіды каля будынка праўлення калгаса. Некалькі гадоў таму калгас быў расфармаваны, а ў будынку размясціліся іншыя арганізацыі.

«Згодна з рашэннем мясцовых органаў улады бюст перанесены на тэрыторыю гарадскога ўпраўлення КДБ, — растлумачыў Навіцкі. — Гэта другое жыццё помніка».

Цяпер вядуцца падрыхтоўчыя работы па ўстаноўцы бюста. Дата яго адкрыцця будзе названая пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?