Расійскі шансанье вымушаны быў адмовіцца ад выступу з-за смерці жонкі. Арганізатары «Вечароў ля Мірскага замка» вырашылі замест яго вечарыны правесці рок-канцэрт.

Усяго за некалькі дзён да пачатку аднаго з канцэртаў з серыі «Музычныя вечары ля Мірскага замка» арганізатары з тэлеканала АНТ сутыкнуліся з праблемай — заяўлены канцэрт Міхаіла Шуфуцінскага не адбудзецца, бо ў спевака памерла жонка. Замест гэтага вырашана было зладзіць рок-канцэрт. «Мы пэўныя ў тым, што трэба перамагаць абставіны і даць магчымасьць выступіць нашым рок-гуртам», — сказаў генпрадзюсар АНТ Сяргей Хоміч.

Арганізатары здолелі за кароткі час дамовіцца на выступ з трыма гуртамі — Neuro Dubel, Akute і Nuteki. «Мы абралі найбольш цікавыя варыянты з тых, што мелі і спадзяемся, што слухачы прыйдуць на гэты канцэрт жывой музыкі. Тэхнічна мы да яго абсалютна гатовы», – заявіў Сяргей Хоміч.

Канцэрт пройдзе ў ноч з 12 на 13 чэрвеня (а дакладней у гадзіну ночы 13 чэрвеня). Квіткі — па 100 000 руб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?