president.gov.ua

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заяўляе, што Кіеў не звяртаўся да заходніх партнёраў з прапановай размясціць на сваёй тэрыторыі сістэмы супрацьракетнай абароны.

На сумеснай прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў з прэм'ер-міністрам Канады Стывенам Харперам ў суботу ў Кіеве, адказваючы на пытанне, ці звярталася Украіна да краін Захаду з прапановай размясціць на сваёй тэрыторыі сістэмы супрацьракетнай абароны ў сувязі верагодным размяшчэннем расійскай ядзернай зброі ў Крыме, Парашэнка адказаў: «Не, не звярталася. Зараз гэтае пытанне не стаіць на парадку дня».

Разам з тым ён адзначыў, што Украіна прыкладае максімум намаганняў для ўмацавання сваёй абараназдольнасці, накіроўваючы больш за 5% ад ВУП, значная частка чаго ідзе на закупку новых узбраенняў і мадэрнізацыі старых, якія былі на ўзбраенні ВСУ.

«Упэўнены ў тым, што Украіна будзе здольная сябе абараніць», — падкрэсліў Парашэнка і дадаў, што Кіеў працягне дыялог з краінамі — членамі НАТА і з краінамі — гарантамі Будапешцкага мемарандума 1994 года (Вялікабрытанія, ЗША, Расія) з мэтай умацавання сваёй бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?