Аляксандр Мех, кобрынскі грамадскі актывіст, распавёў пра свае намеры журналістам «Народнай волі», радыё «Рацыя» і «Еўрарадыё».

Па словах Меха, які цяпер займае пасаду намесніка Някляева ў новаствораным руху «За незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі», намер ісці ў прэзідэнты — не жарт. Мех кажа, што дзейнічае па плане руху, стварэнне якога пачалося, калі Някляеў яшчэ узначальваў «Гавары праўду!».

«Наш рух мы пачалі ствараць два гады таму. Стваралі мы яго без спадара Някляева. Некалькі тыдняў таму спадар Някляеў агучыў тыя ж самыя прапановы, што і мы, таму на сходзе ўсіх нацыянальных сіл было прынята такое рашэнне. Рашэнне загадзя не планавалася, прынялі пасля таго, як выступіў Някляеў і як выступіў я. Пасля гэтага людзі прапанавалі стаць яго намеснікам», — распавёў «Еўрарадыё» будучы кандыдат у прэзідэнты.

Праграма Аляксандра Меха пакуль невядомая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?