Падчас інспекцыі ў мінскіх офісах групы кампаній «Родная сторона» было выяўленае выкарыстанне пірацкіх копій Microsoft Windows і Microsoft Office, паведамляе ў прэс-рэлізе суд Мінскага раёна.

Факт парушэння аўтарскіх правоў дае карпарацыі Microsoft права патрабаваць кампенсацыю стратаў — і Microsoft гэтым правам скарысталася.

Супраць парушальнікаў была заведзеная адміністратыўная справа, па выніках якой суд прызначыў кампаніі-парушальніку штраф у 40 базавых велічынь (7,2 млн рублёў), а яе супрацоўніку, адказнаму за ІТ-інфраструктуру — 22 базавыя велічыні (каля 4 млн).

У Беларусі няма крымінальнага пераследу юрыдычных асоб за такія парушэнні, але ёсць крымінальная адказнасць для фізічных асобаў, якія паўторна выкарыстоўвалі пірацкія праграмы цягам года пасля адміністрацыйнай справы, тлумачыць Таццяна Ігнатоўская, юрыдычны прадстаўнік Microsoft у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?