Цела знайшлі каля пасёлка Каменка, што ў Выбаргскім раёне Ленінградскай вобласці. На шыі былі сляды ад задушвання і рэзаныя раны.

Па інфармацыі расійскага партала konkretno.ru, забіты быў 48-гадовым грамадзянінам Беларусі. Ураджэнец Гомельскай вобласці, ён быў часова зарэгістраваны ў Санкт-Пецярбургу, дзе працаваў кіроўцам маршрутнага таксі №112. Устаноўлена, што 25 красавіка мужчына прыехаў у пасёлак Каменка, да знаёмага, таксама грамадзяніна Беларусі.

Па падазрэнні ў забойстве затрыманы 42-гадовы радыёмеханік аднаго з мясцовых ТАА. Паводле версіі следства, 26 красавіка каля 1:30 ночы ў Каменцы, на беразе возера, пасля выпітага паміж мужчынамі ўзнікла сварка. Радыёмеханік нажом забіў беларуса, пасля чаго адцягнуў труп да выезду з пасёлка, на абочыну аўтадарогі, і збег.

Зараз падазраваны затрыманы, заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?