Лідар самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Ігар Платніцкі затрыманы ў Расіі. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў каардынатар прэс-цэнтра АТА у Краматорску Аляксандр Брыгінец.

«У Луганску ўпэўненыя, што Платніцкі такі затрыманы ў РФ і ўжо ніколі не вернецца на Луганшчыну. Чаму? Па-першае, замест таго, каб прыбраць да рук банды, якія знішчаюць, гвалцяць, крадуць сам краў «гуманітарку». Кажуць, яе ніхто на Луганшчыне не бачыў, значыць раскраў Платніцкі. Я больш схільны, што яе і не было», — напісаў Брыгінец.

Мяркуецца, што новым кіраўніком «ЛНР» стане Аляксандр Яфрэмаў.

Праўда, на сайце Луганск-анлайн паведамляецца, што сёння, 28 красавіка, у «ЛНР» святкуецца Дзень аховы працы, і ўказ аб гэтым свяце падпісаў менавіта Ігар Платніцкі. А 1 мая будзе святкавацца Дзень вясны і працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?