У панядзелак, 27 красавіка, у Лядовым палацы ў Віцебску адбыўся канцэрт украінскага гурту «Океан Ельзи». Было шмат гасцей з Расіі, бо ў іх канцэрты гурту забароненыя.

Цікава, што на танцпляцоўцы была не толькі моладзь, але і шмат людзей сталага ўзросту, якія таксама танчылі. На канцэрце ў натоўпе былі людзі ў цывільным, якія адбіралі ўкраінскія сцягі ды стужкі, але прасунутыя фанаты праносілі з сабой блакітна-жоўтыя шарыкі ды надувалі іх на месцы, а таксама пісалі на руках «Слава Украіне».

Напрыканцы саліст Святаслаў Вакарчук праспяваў «Касіў Ясь канюшыну», а заля апладзіравала ды падпявала яму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?