Група расійскіх байкераў — удзельнікаў мотапрабегу «Дарогі Перамогі» прайшлі беларускую мяжу ў Брэсце, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка.
фота Сяргея Зініна
Пагранічныя фармальнасці прайшлі 11 чалавек. Яны перамяшчаюцца на 10 матацыклах.
Нагадаем, у пачатку красавіка прадстаўнікі расійскага клуба байкераў «Начныя ваўкі» абвясцілі аб правядзенні з 25 красавіка па 9 мая мотапрабегу Масква — Берлін цераз Мінск, Брэст, Вроцлаў, Брно, Браціславу, Вену, Прагу, Мюнхен і іншыя еўрапейскія гарады.
Акцыя расійскіх «Начных ваўкоў» выклікала неадназначную рэакцыю ў грамадстве.
На тэрыторыю Беларусі «Начныя ваўкі» прыбылі 25 красавіка. 26 красавіка яны пабывалі на Кургане Славы пад Мінскам, у Хатыні і Брэсце.