У пятніцу ўвечары ў віленскім вялікакняскім палацы адбудзецца аўкцыён твораў мастацтва, сродкі ад якога будуць накіраваныя на дапамогу ўкраінскім вайскоўцам.
На аўкцыёне, які арганізуе няўрадавая арганізацыя Blue-Yellow («Сіне-жоўты») будуць прадстаўлены работы мастакоў з Літвы, Украіны, Швецыі, Германіі.
Тут таксама адкрыецца выстава ўкраінскага фатографа Аляксандра Кліменка — «Украіна. Застылы крык».
0
0
0
0
0
0