Рэчыцкі РАСК распачаў крымінальную справу па факце забойства маладой жанчыны, труп якой быў знойдзены ў двары прыватнага дома ў райцэнтры.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, жанчыне былі нанесеныя множныя колата-рэзаныя раненні.
Загінулая — 1980 года нараджэння, мясцовая жыхарка, знаходзілася ў адпачынку па доглядзе дзіця. Падазраваны ў забойстве затрыманы. Паводле слоў Крываногавай, яго асоба не раскрываецца ў інтарэсах следства.
0
0
0
0
0
0