Прызнанне Расіяй самаабвешчаных «рэспублік» на ўсходзе Украіны «надзвычай ускладніла б» мірнае ўрэгуляванне. Пра гэта, як перадае DPA, заявіў міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.
Па словах кіраўніка МЗС, асноўнай для мінскіх пагадненняў і дамоўленасцей па іх было адзінства Украіны.
Пра тое, што Расія можа прызнаць Данецкую і Луганскую «народныя рэспублікі», раней заявіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Я зараз не хацеў бы на гэты конт разважаць. Бо што б я ні сказаў, усё можа быць контрпрадуктыўна. Мы будзем глядзець па рэаліях, якія ўзнікаюць у жыцці», — сказаў ён.
«ДНР» і «ЛНР» былі абвешчаныя ў красавіку 2014 года. Украіна лічыць іх тэрарыстычнымі дзяржавамі. Незалежнасць «ДНР» і «ЛНР» прызнала толькі Паўднёвая Асеція, якая сама прызнаная толькі часткова.