Фота: Xinhua

Фота: Xinhua

Кітайская кампанія Zhuzhou Electric Locomotive прадставіла электрааўтобус, здольны падзараджацца за рэкордна кароткі час, паведамляе Xinhua.

На адной зарадцы аўтобус можа праехаць толькі 5 км, але падзарадзіцца можа за 10 секунд — якраз пакуль адбываецца пасадка-высадка пасажыраў. Яго батарэі, як і сам аўтобус, праслужаць каля 12 год.

Як сцвярджаюць распрацоўшчыкі, электрааўтобус нават устойлівы да экстрэмальных тэмператур.

Новая тэхналогія дазволіла скараціць спажыванне энергіі на 30-50% у параўнанні з іншымі электрамабілямі. Частка энергіі рэгенеруецца падчас тармажэння ці з’езда са спуску.

Патэнцыйны рынак для такіх аўтобусаў — не толькі Азія, але і Еўропа, кажуць у кампаніі. На чацвер у кампаніі замовілі ўжо 1200 электрааўтобусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?