Пра гэта кіраўнік Расіі заявіў падчас прамой тэлевізійнай лініі.

«Расійскіх войскаў ва Украіне няма», — сказаў Пуцін.

Таксама ён назваў забойства Барыса Нямцова «ганебнай з'явай». Пытанне пра забойства Нямцова было зададзена Ірынай Хакамадай.

«Ці ёсць шанец, што мы даведаемся імёны заказчыкаў дзікага забойства, больш падобнага на тэрарыстычны акт?», — спытала Хакамада.

Па словах Пуціна, імёны выканаўцаў былі вядомыя следчым праз дзень-паўтара пасля забойства Нямцова. Пытанне было ў тым, дзе і калі іх арыштаваць, сказаў прэзідэнт РФ. «Ці атрымаецца выйсці на заказчыкаў забойства і ці ёсць заказчыкі, я не ведаю», — дадаў кіраўнік Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0