Васіль Верабейчыкаў і Андрэй Апановіч у складзе Litvintroll, 2011. Фота: Alexandra Fevra, hitkiller.com

Васіль Верабейчыкаў і Андрэй Апановіч у складзе Litvintroll, 2011. Фота: Alexandra Fevra, hitkiller.com

У пятніцу, 10 красавіка, на афіцыйнай старонцы гурту Litvintroll «УКантакце» з’явілася паведамленне пра распад гурту. Прынамсі чатыры з пяці ўдзельнікаў з паведамленнем нязгодныя.

«Гэтая інфармацыя ёсць рашэннем аднога чалавека, у руках якога аказалася зашмат магчымасцей, уключна з паролямі ад сацсетак і пошты ансамблю», кажа ў рускамоўным звароце на Youtube лідар гурту Андрэй Апановіч.

Побач з Анановічам яшчэ тры ўдзельнікі Litvintroll — усе акрамя Васіля Верабейчыкава, які раней пацвердзіў распад гурту парталу Tuzin.fm.

«Мы ўсё так жа ходзім на рэпетыцыі і працуем над новым матэрыялам, — сцвярджае Апановіч. — Мы будзем працягваць справу, якую распачалі ў 2005 годзе».

Як паведамляў Верабейчыкаў, Litvintroll разышоўся праз спрэчкі адносна будучыні гурту. Ён сцвярджае, што прапаноўваў падпісаць кантракт, іншыя ўдзельнікі прапанавалі яму сысці.

Верабейчыкаў кажа, што гурт зарэгістраваны на яго. Калі гэта так, камандзе давядзецца змяніць назву. Але Верабейчыкаў выказваў спадзеў на тое, што гурт дамовіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?