Ёй усяго 14 гадоў, але гэта яна паказала дарослым, як павінен сябе паводзіць чалавек, калі жыццё іншага знаходзіцца пад пагрозай. Яна была адзінай, хто ў аўтобусе адважыўся дапамагчы эпілептыку.

Вераніка Шушкевіч з Любіна (Польшча) ратавала хворага чалавека, а іншыя пасажыры ўцякалі ў гэты час з аўтобуса.

Мужчына зваліўся на падлогу каля кабіны кіроўцы. Пасля гэтага ў яго пачаўся эпілептычны прыпадак. Пасажыры патрабавалі спыніць аўтобус і пасля пачалі пакідаць яго. 14-гадовая дзяўчына прайшла з канца аўтобуса і пачала ратаваць хворага.

Пазней яна патлумачыла, што першай дапамозе навучылася з кніжак і кіно, а ў будучыні хоча стаць фельчарам альбо эндакрынолагам. 

Сваім прафесійным падыходам яна здзівіла нават групу хуткай дапамогі.

Дзяўчынай ганарацца таксама школьныя настаўнікі. Яны падкрэсліваюць, што ў школе ў яе пакуль не было ўрокаў першай мэдыцынскай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?