Фота: onkami via DeviantArt

Фота: onkami via DeviantArt

Чыгуначны суд Гомеля вынес вердыкт па крымінальнай справе, якую назвалі «справай панка», распавядае sb.by.

Два нецвярозыя мужчыны 32 і 33 гадоў нажом адрэзалі валасы 23-гадоваму хлопцу са словамі: «Ты што ходзіш патлы распусціўшы».

Адзін з нападнікаў працаваў на заводзе «Гомсельмаш», другі на той момант быў беспрацоўным. На вуліцы яны спынілі пацярпелага, схапілі яго за завязаныя ў хвосцік валасы, хацелі яго збіць.

Адзін з нападнікаў прапанаваў адрэзаць валасы, што і было зроблена. «На развітанне» адзін з нападнікаў ударыў пацярпелага ў твар.

Пацярпелы запатрабаваў кампенсацыю маральнай шкоды памерам 2 млн рублёў. Яе да завяршэння працэсу выплацілі родныя нападнікаў.

За здзяйсненне асабліва злоснага хуліганства нападнікі атрымалі па тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд пакуль не набыў сілу і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?