У пункце пропуску «Гудагай-1» 27 сакавіка ў цягніку «Вільня — Масква» ў вагоне-рэстаране знайшлі рэчыва белага колеру. Адшукалі яго ў столі прыбіральні пад шлангамі для тушэння пажараў.

Рэчыва было спакаванае ў два поліэтыленавыя пакеты і дзве шкарпэткі.

Фізіка-хімічнай экспертыза ўстанавіла, што гэта асабліва небяспечнае наркатычнае рэчыва – какаін. Агульная яго маса – 784 грамы.

Завялі крымінальную справу. Яе матэрыялы перададуць супрацоўнікам следчага аддзелу КДБ па Гродзенскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?