Пастаўкі расійскага газу ва Украіну ў красавіку будуць ажыццяўляцца ў любым выпадку, незалежна ад хуткасці выплаты доўгу, заявіў міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак.
«Мы з імі ў судзе. Не, мы цяпер з імі ў рэжыме перадаплаты. Наколькі я ведаю, яны заплацілі 30 млн даляраў, адпаведна, будуць пастаўкі газу па гэтай цане», — распавёў чыноўнік журналістам у Хабараўску.
Пры гэтым заяўлены кошт на расейскі газ для Украіны ў красавіку складае 248,17 даляраў за тысячу кубаметраў.
У сераду ўкраінскае міністэрства энергетыкі і вугальнай прамысловасці паведаміла, што «Нафтагаз» і «Газпром» падпісалі новае пагадненне на куплю прыроднага газу ў другім квартале 2015 года.
Згодна з заключанай раней дамовай, «Нафтагаз» купляў расійскі газ у першым квартале гэтага года па цане 329 даляраў за тысячу кубаметраў.