У Нароўлі асудзілі 22-­гадовага хлопца. Яго адправілі на пяць гадоў у калонію ва ўмовах пасялення. Прычынай такога прысуду ў чарговы раз стала гарэлка — сеў нападпітку за руль і пакалечыў дзяўчыну.

Трагедыя здарылася 4 жніўня 2014. 17-­гадовая Дар’я Мазурэнка з сяброўкай вярталася дамоў пасля сустрэчы з былымі аднакласнікамі. Толькі скончылі школу, паступілі ва ўніверсітэты — сабраліся, каб падзяліцца навінамі. Сама Дар’я рыхтавалася да навучальнага года на юрфаку Гомельскага ўніверсітэта. Але па дарозе каля дзяўчат спыніўся знаёмы на «Аўдзі», прапанаваў падвезці. У машыне хоць і не хапала свабодных месцаў, але пацясніліся. Толькі кіроўца не дамоў павёз дзяўчат, а пачаў ганяць па горадзе, хоць быў нападпітку.

Дзяўчаты прасілі спыніцца, каб выйсці. І на плошчы Леніна кіроўца спыніўся. А калі Дар’я адчыніла дзверцы, рэзка паехаў назад. Дзяўчына вывалілася з машыны. Пасля падзення яна не страціла прытомнасць, але раптам у яе анямела цела — і падняцца сама не змагла. У выніку 22 дні правяла ў рэанімацыі. Перанесла некалькі аперацый. Але падняцца на ногі не можа і да сёння. Яна атрымала закрыты асколачны пранікаючы пералом пятага шыйнага пазванка са сцісканнем спіннога мозгу. Цалкам былі паралізаваныя рукі і ногі.

У лютым дзяўчыну выпісалі з бальніцы, яна знаходзіцца дома. Цяпер назіраецца станоўчая дынаміка: Даша можа сядзець і крыху варушыць рукамі. Але патрэбна добрая рэабілітацыя. Родныя дзяўчыны шукаюць магчымасці адвезці яе ў Ізраіль на лячэнне. Спецыялісты раяць чатырохмесячную рэабілітацыю, якая будзе каштаваць каля $270 тысяч. Цяпер родныя каторы месяц збіраюць грошы.

…А кіроўца «Аўдзі» на судзе не прызнаў сваёй віны.

На карысць пацярпелай хлопец павінен сплаціць 508 мільёнаў рублёў. Родныя ж прасілі 3 мільярды рублёў. Лячэнне ў Дашы яшчэ будзе доўгім і дарагім.

Ахвяруйце на лячэнне!

Грошы на лячэнне Дар’і можна пералічыць праз дабрачынныя рахункі.

ААТ «АСБ Беларусбанк», філіял 300/155, МФА 151501661, УНП 400207877, Адрас: Гомель, пр. Кастрычніка, 48. Код філіяла: 661, транзітны рахунак 3819382100255. Прызначэнне плацяжу: для залічэння на дабрачынны рахунак на імя Мазурэнка Людмілы Леанідаўны для лячэння Мазурэнка Дар’і.

Беларускія рублі. Транзітны рахунак 3819382100255, на дабрачынны рахунак №000003 у аддзяленні №300/155.

Даляры, еўра. Транзітны рахунак 3819382100255, на дабрачынны рахунак №000004 у аддзяленні №300/155.

Расійскія рублі. Транзітны рахунак 3819382100255, на дабрачынны рахунак №000002 у аддзяленні №300/155.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?