Вядучы тэлеперадачы Top Gear Джэрэмі Кларксан часова адхілены ад эфіру «пасля бойкі з прадзюсарам», абвясціла карпарацыя Бі-бі-сі.

Паведамляецца, што папулярны тэлевядучы адхілены ад эфіру «на час расследавання» інцыдэнту.

«Ніколі раней нікога не адхілялі ад эфіру, — паведамляецца ў заяве Бі-бі-сі, — Top Gear не выйдзе ў эфір у гэтую нядзелю».

Іншых каментароў не было.

У маі мінулага года Кларксан атрымаў «апошняе папярэджанне» за выкарыстанне расісцкіх выразаў падчас тэлешоў. Каментуючы тое, што адбылося, тэлевядучы сказаў, што пасля таго, што здарылася, калі яшчэ раз адбудзецца нешта падобнае, яго «выкінуць за любое няправільнае слова, дзе заўгодна, калі заўгодна».

Джэрэмі Кларксан — адзін з самых папулярных тэлевядучых на брытанскім ТБ, а таксама адзін з самых супярэчлівых. За вострыя каментары і непаліткарэктныя выказванні яму не раз даводзілася прыносіць прабачэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?