Найлепшага булачніка Францыі прымусілі зачыніцца: Стэфан Казнаў — уладальнік тытула «Найлепшы багет-2014» — атрымаў спагнанне за тое, што занадта працаваў - яго булачная была адчынена сем дзён у тыдзень, а гэта па французскіх законах забаронена:

«Інспектар па працы двойчы прыходзіў да мяне, і паліцыя мяне дапытвала, быццам я нейкі рабаўнік; усе яны казалі, што рабіць ім больш няма чаго, як дапытваць булачніка, які проста хоча працаваць. Але цяпер мяне чакае суд».

Казнава прысудзілі да шасцідзённага працоўнага тыдня — булачная цяпер зачынена па панядзелках. Паводле яго слоў, яго страты складуць 250 тысяч еўра, давядзецца звольніць некалькіх супрацоўнікаў.

Французскі закон, прыняты больш стагоддзя таму, дазваляе працаваць сем дзён на тыдзень толькі некаторым катэгорыям устаноў — напрыклад, гасцініцам, пажарным, журналістам. Так што прафсаюз булачнікаў не змог падтрымаць калегу.

Пекары, праўда могуць выбіраць выхадны дзень — не абавязкова нядзеля, а, напрыклад, як у выпадку з Казнавам — панядзелак.

Іншыя крамы такі прывілеем не валодаюць, аднак у апошні час усё больш актыўна патрабуюць дазволу працаваць па выходных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?