Акцыя грузаперавозчыкаў, запланаваная на раніцу 4 лютага, каля Дома ўрада ў Мінску не адбылася.

Грузаперавозчыцкі лічаць, што ўлады ўвялі сістэму BelToll без належнай падрыхтоўкі і прынеслі прыватным грузаперавозчыкам страты на дзясяткі тысяч еўра. Грузаперавозчыкі хацелі запісаць відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі, бо перакананыя, што толькі ён можа змяніць сітуацыю.

Учора стала вядома пра затрыманне арганізатара акцыі дырэктара фірмы грузаперавозак Сяргея Штоды, які пайшоў на перамовы з віцэ-прэм'ерам Васілём Мацюшэўскім. Яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «нецэнзурную лаянку».

Сёння з раніцы плошча Незалежнасці была ачэпленая міліцыяй, ДАІ і людзьмі ў цывільным. Але ніхто з грузаперавозчыкаў не прыйшоў.

На самой Плошчы ішла актыўная ўборка снегу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?