Міжнародны музычны фестываль «Новая хваля» з 2015 года будзе праводзіцца ў Сочы. Пра гэта заявіў губернатар Краснадарскага края Аляксандр Ткачоў, паведамілі ў прэс-службе краёвай адміністрацыі.

«Мы заваявалі права прымаць «Новую хвалю». І я лічу, што гэта не проста нашы маленькія перамогі. Гэта тое, чым мы будзем прыцягваць вялікую колькасць турыстаў, запаўняць гасцініцы, ствараць новыя працоўныя месцы», — сказаў Аляксандр Ткачоў.

Асноўнымі прэтэндэнтамі на правядзенне фестывалю, акрамя Сочы, былі Калінінград і Ялта.

У прэс-службе адзначылі, што да пераносу «Новай хвалі» з Юрмалы ў Расію арганізатараў падштурхнула тое, што ўлады Латвіі ў ліпені 2014 года забаранілі ўезд у краіну некалькім расейскім выканаўцам, у тым ліку Іосіфу Кабзону, Валерыі і Алегу Газманаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?