Баявыя дзеянні на Данбасе забралі жыцці не менш за 4 808 чалавек, гаворыцца ў апублікаванай у нядзелю справаздачы Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў.

«З сярэдзіны красавіка па 6 студзеня 2015 года на ўсходзе Украіны былі забітыя па прынамсі 4808 чалавек (у тым ліку 298 на борце малазійскага Боінга) і 10 468 атрымалі раненні», - гаворыцца ў дакладзе.

Акрамя таго, паводле дадзеных ААН, у зоне баявых дзеянняў працягваюць заставацца каля 5,2 млн чалавек, пры гэтым 1,4 млн «знаходзяцца ў цяжкім становішчы і маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?