mfa.gov.by

mfa.gov.by

Да Фядуты яго звярнуўся нехта, хто прадставіў сябе «журналісткай расійскага сайта LifeNews». Ён папрасіў адкаментаваць наступную інфармацыю.

«Як нам стала вядома з надзейных крыніц, Аляксандр Лукашэнка не брацьме ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах. Ён мае намер падтрымаць кандыдатуру Уладзіміра Уладзіміравіча Макея (міністр замежных спраў Беларусі)».

Далей «журналістка» пытаецца:

«1. З чым звязана такое рашэнне кіраўніка дзяржавы не балатавацца на 5-ы тэрмін? Якія наступствы гэта будзе мець для Расіі і расійска-беларускіх адносін? 2. Хто такі Уладзімір Макей? Ці задаволіць Уладзімір Макей Маскву? Увесь мінулы год ён шмат часу правёў у еўрапейскіх краінах. Ці азначае гэта разварот замежнай палітыкі Беларусі? 3. Чаму беларускія ўлады перанеслі выбары на вясну?»

Фядута ў рэзкай форме адмовіўся даваць каментары Лайфньюс.

Падобную ж дэзынфармацыю даслалі і рэдактарцы сайта Charter97.org Наталлі Радзінай.

«Здравствуйте! Хотите — верьте, хотите — нет. Выборы пройдут 5 апреля. АГЛ не участвует. Вместо него от власти идет Владимир Владимирович Макей. Решение озвучено 9 января в узком кругу. Всего доброго!!» — прыводзіць яна тэкст.

Радзіна ў сябе ў Фэйсбуку назвала гэты запыт «укідам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?